BE RU EN

Нямеччына патрабуе неадкладнага ўвядзення новых санкцый супраць Расеі

  • 26.07.2014, 18:44

Бэрлін выступае за больш хуткае пашырэнне мер уздзеяння на Крэмль праз сітуацыю ва Украіне.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер у інтэрв'ю нямецкай газеце Suddeutsche Zeitung, якое выйшла ў суботу, 26 ліпеня, перадае Deutsche Welle.

"Пасля смерці амаль 300 нявінных людзей падчас падзення самалёта MH17 і нявартых павагі дзеянняў марадзёрскай ваеншчыны на месцы катастрофы паводзіны Расеі не пакідаюць нам іншага выбару", - паведаміў міністр.

Са слоў Штайнмаера, у Бруселі сёння ўжо на ўсе застаўкі ідзе падрыхтоўчая работа да "пераходу да сектаральных захадаў" Еўразвязу супраць Масквы.

Міністр нагадаў і аб пашырэнні спісу асоб, якія маюць дачыненне да падзеяў ва Украіне, у дачыненні да якіх ЕЗ ужыў штрафныя меры ў выглядзе блакавання рахункаў і забароны на ўезд.

"Мы застаемся вернымі нашаму курсу: разумна прапісаныя і супольнай пастановай прынятыя захады Еўропы з мэтай падвышэння ціску і гатоўнасці да сур'ёзнай гутаркі з Расеяй", - сказаў Штайнмаер.

Нагадаем, сёння ЕЗ пашырыў спіс расейцаў і ўкраінцаў, якія падпадаюць пад санкцыі Еўразвязу праз крызіс ва Украіне. Акрамя персанальных санкцый Брусэль увёў меры ўздзеяння яшчэ на 18 кампаній і арганізацый, якія маюць дачыненне да ўкраінскага крызісу.

Апошнія навіны