BE RU EN

Крамлёўскія прапагандысты звярнуліся да экстрасэнсаў (Відэа)

  • 26.07.2014, 17:50

Тэлеканал LifeNews распавёў аб новых «версіях» падзення «Боінга» ў Данбасе.

Рупар прапаганды Крамля звярнуўся ў іх пошуках да экстрасэнсаў. Тыя, толькі зірнуўшы на кадры з месца катастрофы самалёта, агучылі некалькі варыянтаў прычын падзення. Натуральна, ні адна з іх не прадугледжвала ўдзелу прарасейскіх экстрэмістаў у нападзе на «Боінг». Падрабязнасці - у сюжэце LifeNews.

Самалёт, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур рэйсам MH17 кампаніі Malaysia Airlines, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня паблізу пасёлка Грабава Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек на борце загінулі. Выведка ЗША мяркуе, што «Боінг» быў збіты прарасейскімі сепаратыстамі ў выніку памылкі.

Апошнія навіны