BE RU EN

Кожны сёмы беларус пастаянна спазняецца на працу

  • 26.07.2014, 17:45

Толькі трэць нашых суайчыннікаў запэўніваюць, што заўсёды прыходзяць своечасова на сваё працоўнае месца.

У большасці кампаній пачатак і канец працоўнага дня выразна зафіксаваныя, аднак больш чым у траціне выпадкаў устаноўлены парадак носіць фармальны характар. Працадаўца ніяк не кантралюе час прыходу і сыходу сваіх супрацоўнікаў, спадзеючыся на іх сумленнасць і адказнасць. 4% рэспандэнтаў адзначылі, што ў іх кампаніях спазненне нават на гадзіну ўважаецца за норму. У асноўным жа спазненне дапускаецца на 5-10 хвілін. Такія вынікі апытання, праведзенага даследчым цэнтрам «HeadHunter Беларусь».

«Большасць кіраўнікоў зацікаўленыя ў выразнай сістэме кантролю, 19% кампаній вядуць журнал, у якім адзначаецца час прыходу/сыходу кожнага работніка, 28% - усталёўваюць электронную сістэму кантролю, калі кожны чалавек адзначаецца пластыкавай картай пры ўваходзе/выхадзе з будынка, яшчэ чвэрць кампаній ускладае гэтыя абавязкі на аднаго з супрацоўнікаў у больш рэдкіх выпадках працадаўцы ўсталёўваюць камеры відэаназірання для гэтых мэтаў, выкарыстоўваюць CRM-сістэму, або правяраюць наяўнасць супрацоўнікаў на месцах ранішнім званком або паведамленнем у камунікатары», - каментуе Святлана Шапарава, дырэктарка «HeadHunter Беларусь».

З яе слоў, найбольш распаўсюджанае пакаранне за парушэнне рэжыму працоўнага часу - папярэджанне, на другім месцы - пазбаўленне прэміі. Самая жорсткая мера дысцыплінарнага спагнання - штраф. Штрафы ўжываюцца вельмі рэдка і толькі пры ўмове сістэматычнага парушэння правілаў.

«Супрацоўнікі, якія спазняюцца, часцей за ўсё спасылаюцца на складанасць прабуджэння па раніцах і праблемы з транспартам. Толькі кожны пяты прызнаецца ў тым, што не ўмее планаваць уласны час», - адзначыў эксперт.

Апошнія навіны