BE RU EN

Футбольны клуб бясплатна нанясе лагатып Malaysia Airlines на форму

  • 26.07.2014, 16:17

Малайзійскі ФК Келантан пастанавіў падтрымаць авіякампанію Malaysia Airlines, самалёт якой разбіўся на ўсходзе Украіны.

Як паведамляе Reuters, на футболках гульцоў будзе бясплатна размешчаны яе лагатып ў знак салідарнасці з перавозчыкам. На працягу ўсяго сезону клуб будзе выступаць з лагатыпам Malaysia Airlines.

Галоўным трэнерам клуба з'яўляецца былы футбаліст зборнай Галандыі Джордж Баатэнг, піша sport.bigmir.net.

Келантан з'яўляецца чэмпіёнам Суперлігі Малайзіі 2011-2012 гг.

Нагадаем, што на борце самалёта, што зазнаў катастрофу ў Данецкай вобласці знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі. У катастрофе вінавацяць Расею, якая перадала баевікам на Усходзе Украіны «букі».

Апошнія навіны