BE RU EN

На станцыі метро «Купалаўская» расейка скокнула за тэлефонам на рэйкі

  • 26.07.2014, 16:13

Чакаючы на платформе цягнік, жанчына выпусціла тэлефон з рук прама на рэйкі.

А 14:56 шчаслівы выпадак выратаваў госцю з Карэліі - жанчыну 1959 года нараджэння, грамадзянку Расеі. Чакаючы на платформе цягнік, яна выпусціла тэлефон з рук прама на рэйкі. Жанчына скокнула ўніз услед за апаратам, распавёў onliner.by прэс-сакратар Менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Па шчаслівай выпадковасці жанчына не атрымала ўдар токам ад кантактнай рэйкі. Больш за тое, яна сама ж і выбралася на платформу. На гэтым шчасце расейскай госці скончылася, бо яна адразу ж была затрыманая супрацоўнікамі аховы метрапалітэна. Складзены пратакол. Верагодна, жанчына будзе аштрафаваная.

- Карыстаючыся гэтым прыкладам, мы яшчэ раз нагадваем аб смяротнай небяспецы такіх выхадак, - распавёў Андрэй Кузьмін. - Калі вы нешта гублялі на рэйках, то звярніцеся да любога супрацоўніка метрапалітэна. У іх ёсць бяспечныя інструменты, з дапамогай якіх можна хутка дастаць усякую рэч.

Апошнія навіны