BE RU EN

40 паліцэйскіх з Нідэрландаў прыбылі ва Украіну

  • 26.07.2014, 14:25

Вайсковыя паліцэйскія прыбылі ў Харкаў, каб наведаць месца катастрофы «Боінга» Malaysia Airlines.

Паліцыянты з Нідэрландаў прыбылі на ўкраінскую тэрыторыю без зброі. Разам з аўстралійскімі калегамі яны будуць ахоўваць месца авіякатастрофы, перадае BBC.

Самалёт пацярпеў катастрофу на тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі. Украінскія ўлады абвінавачвалі іх у спробах схаваць довады пасля катастрофы, што сепаратысты адмаўляюць.

Транспартныя самалёты ў суботу могуць вывезці з горада ўсе парэшткі пасажыраў рэйса MH17, якія выявілі сепаратысты. Парэшткі накіроўваюць у Нідэрланды для працэдуры апазнання.

Рэйс MH17 кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур пацярпеў катастрофу 17 ліпеня паблізу вёскі Грабава Данецкай вобласці. Улады Украіны і краіны Захаду перакананыя, што самалёт быў збіты ракетай, выпушчанай з раёна, які знаходзіцца пад кантролем баевікоў «Данецкай народнай рэспублікі».

Апошнія навіны