BE RU EN

17-гадовая валейбалістка зрабіла фурор на Чэмпіянаце Азіі (Відэа)

  • 26.07.2014, 14:20

Чэмпіянат Азіі ў валейболе, які праходзіць у Тайвані, б'е рэкорды ў колькасці гледачоў.

Прычынай таму зусім не спартовыя рэкорды. Натоўпы людзей прыходзяць на гульні нацыянальнай каманды Казахстана, каб палюбавацца на прыгажосць 17-гадовай Сабіны Алтынбекавай. Яна зрабіла сапраўдны фурор на чэмпіянаце Азіі сярод дзяўчат. Фотаздымкі 20-га нумару казахскай валейбольнай каманды даслоўна ўзарвалі азіяцкія сацыяльныя сеткі, паведамляе партал Вести.Kz.

За апошнія тры дні лік ейных падпісчыкаў у Instagram павялічыўся да 150 тысяч. Фотаздымкі Сабіны ўпрыгожваюць галоўныя старонкі самых вядомых кітайскіх сайтаў, прымушаючы карыстальнікаў пакідаць тысячы кампліментаў і прызнанняў у каханні.

Знаўцы ўсходняй прыгажосці захапляюцца свежасцю і натуральным вобразам Сабіны. Кітайцы называюць дзяўчыну сваім ідэалам, параўноўваючы яе з персанажамі японскіх анімэ і парцалянавымі лялькамі. Алтынбекава ўжо названая самай прыгожай валейбалісткі турніру, хоць чэмпіянат яшчэ не закончыўся.

Грамада прыхільнікаў дзяўчыны штодня расце. Мясцовая тэлевізія ўжо зняла некалькі сюжэтаў пра казахскую прыгажуню. Відэа з ейным удзелам набрала на YouTube больш за 1,3 мільёна праглядаў.

У Казахстане не ўсе ацанілі шалёную папулярнасць спартоўкі ў Кітаі. Некаторыя суайчыннікі кажуць, што праз Сабіну гледачы зусім не сочаць за хадой гульні, а толькі любуюцца красуняй.

Апошнія навіны