BE RU EN

МЗС Расеі назваў санкцыі ЕЗ «перамогай тэрарыстычнага інтэрнацыяналу»

  • 26.07.2014, 14:08

МЗС РФ раскрытыкаваў пастанову Еўразвязу ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі, абвінаваціўшы Брусэль у тым, што ён "канчаткова сеў на іголку Вашынгтона".

Паводле афіцыйнага паведамлення замежнапалітычнага міністэрства Расеі, "Еўразвяз чарговым разам пайшоў за Вашынгтонам і выступіў у якасці "унтэр-афіцэрскай удавы", паставіўшы пад пагрозу міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне бяспекі".

На Смаленскай плошчы мяркуюць, што ЕЗ пастанавіў згарнуць ўзаемадзеянне з Расеяй. У МЗС Расеі уважаюць, што "такія пастановы будуць з энтузіязмам успрынятыя міжнародным тэрарыстычным Інтэрнацыяналам».

У звароце гаворыцца пра тое, што ў Брусэлі выканалі мару тэрарыстаў і ўбілі клін у шэрагі сусветнай супольнасці.

МЗС Расеі заявіў, што менавіта ЕЗ цяпер нясе адказнасць за пагаршэнне міжнароднай сітуацыі ў Афганістане, на Блізкім і Сярэднім Усходзе, а таксама на поўначы Афрыкі.

Напярэдадні Еўрапейскі звяз апублікаваў імёны новых фігурантаў санкцыйныга спісу. Паводле публікацыі ў афіцыйным часопісе ЕЗ, у павялічаным спісе - 15 новых прозвішчаў і 18 арганізацый ды кампаній.

Апошнія навіны