BE RU EN

Экс-кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі ўвайшоў у назіральную раду Альфа-Банка

  • 26.07.2014, 13:59

Урал Латыпаў з'яўляецца адным з трох незалежных дырэктараў у складзе назіральнай рады Альфа-Банка (Беларусь).

У банку пацвердзілі, што на гэтую пасаду Урал Латыпаў зацверджаны пастановай агульнага сходу акцыянераў банка.

Раней спецыяльная кваліфікацыйная камісія Нацыянальнага банка прызнала Латыпава адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што патрабуецца ад пасадаў незалежнага дырэктара і чальца рады дырэктараў (назіральнай рады) банка, тэрмінам на 5 гадоў, паведамляе Tut.by.

Латыпаў працаваў практычна дзесяць гадоў побач з Аляксандрам Лукашэнкам і ў якасці памочніка, затым міністра замежных спраў, дзяржсакратаром Рады Бяспекі, а затым - кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта.

Пасля сыходу з дзяржслужбы ў 2004 годзе Латыпаў падаўся ў бізнэс - быў старшынём кансультатыўнай рады «Лукойл-Беларусь», узначальваў кампанію «Дзірэкт Мэнэджмэнт», што кіравала аб'ектамі нерухомасці ў Маскве.

Аднак незалежны дырэктар Альфа-Банка - не адзіная сфера цяперашняй дзейнасці Урала Латыпава. Ён застаецца старшынём назіральнай рады «ЛЛК-Нафтан» - супольнага прадпрыемства «Лукойла» і «Нафтана» - вядучага вытворцы паліўных дадаткаў на постсавецкай прасторы. Плюс яшчэ ёсць грамадская праца - намеснік старшыні Беларускай тэніснай федэрацыі.

Апошнія навіны