BE RU EN

Войска РФ абсталёўвае артылерыйскія агнявыя пазіцыі на мяжы з Украінай

  • 26.07.2014, 13:50

Учора, 25 ліпеня, а 18.00 з тэрыторыі РФ з гранатамётаў і мінамётаў праводзіўся абстрэл пазіцый памежнага падраздзялення і пункта пропуску «Далжанскі» на Луганшчыне.

Пра гэта паведамляе інфармцэнтр РНБА Украіны.

Паводле паведамлення, агонь пастаянна карэктаваўся з дапамогай расейскіх беспілотнікаў. Таксама мінулай ноччу з тэрыторыі Расеі быў абстраляны з мінамёта і ўстановак залпавага агню «Град» пункт пропуску «Новаазоўск» на Данеччыне.

«Учора, а 20.30 пры спробе прарыву праз мяжу з Украіны ў Расею, за 100 метраў ад пункта пропуску «Марынаўка» на Данеччыне ўкраінскія вайскоўцы выявілі і абстралялі грузавы аўтамабіль баевікоў», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама падкрэсліваецца, што Расея прадаўжае нарошчваць вайсковую прысутнасць каля мяжы з Украінай. У памежных раёнах захоўваецца актыўнасць брыгад расейскай войска. Паводле аператыўных звестак, расейскія вайскоўцы абсталёўваюць артылерыйскія агнявыя пазіцыі ў раёне населеных пунктаў Мацвееў Курган, Куйбышава, Навашахцінск.

«Яны ўжо правялі прыстрэлку вузлоў дарог у памежных раёнах Украіны і, магчыма, гатовыя забяспечыць артылерыйскую падтрымку дзеянняў баявікоў», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Апошнія навіны