BE RU EN

Актор Данііл Белых падтрымаў украінцаў: Гэта вайна аднаго чалавека

  • 26.07.2014, 10:07

Расейская зорка серыялаў «Дзень нараджэння Буржуя» і «Сваты» прыехаў ва Украіну.

Актор Данііл Белых не баіцца, што да яго зменіцца стаўленне ў Расеі праз ягоныя палітычныя погляды, паведамляе tsn.ua.

Белых не пабаяўся прыязджаць ва Украіну і нават набыў нерухомасць у Адэсе. Данііл не глядзіць расейскія непраўдзівыя навіны, а пераключыўся на мульцікі:

«У мяне з галавой усё добра. У мяне кватэра была за два дамы ад Майдана. Я гэта ўсё назіраў са свайго акна. І рады, што ўкраінцы дамагліся свайго. І я спадзяюся, што і ў гэтай вайне яны свайго дамогуцца. Я вельмі перажываю, трымаю кулакі. І ўсе нармальныя, адэкватныя людзі, у якіх мазгі не ператварыліся ў тэлевізары, вераць, што гэта скончыцца перамогай», - сказаў актор.

У сітуацыі, якая склалася Белых вінаваціць прэзідэнта РФ:

«Гэта нейкая вайна аднаго чалавека. І ў вайне ўдзельнічае вельмі мала адэкватных людзей. Ва ўсіх астатніх нейкі грашовы інтарэс, ці ж яны «недалёкія» людзі. Гэтая песня «ла - ла-ла» здымае напал эмоцый. Гэта проста насмешка над хуліганам, якога свет успрымае, як хулігана. Гэта самая правільная пазіцыя».

Апошнія навіны