BE RU EN

Ля «Камароўкі» затрымалі менчука з 8,5 кілаграмамі насвая

  • 25.07.2014, 19:37

Распаўсюдніка насвая ля Камароўскага рынку ў пятніцу, 25 ліпеня, затрымалі паўторна на гэтым тыдні.

23 ліпеня ў яго было сканфіскавана 13,2 кг наркатычнага рэчыва. Гэтым разам у часе аперацыі ў затрыманага сканфіскавана 8,5 кг тавару, расфасаванага ў 340 пакуначкаў па 25 грамаў, паведамляе прэс-служба МУС.

На працягу двух гадоў у складзе арганізаванай групы мужчына займаецца пастаўкамі і распаўсюджваннем гэтага рэчыва.

Таксама паспяховую аперацыю выкрыцця распаўсюдніка насвая правялі аператыўнікі ў Магілёве. У момант рэалізацыі, а таксама ў гаражы мясцовага жыхара праваахоўнікі выявілі звыш 21 кг такога тавару.

У МУС канстатуюць, што апошнімі гадамі аб'ёмы паставак у Беларусь насвая значна павялічыліся. Гэтае рэчыва не належыць у нашай краіне да наркатычных ці псіхатропных, але карыстаецца пэўным попытам у моладзевым асяроддзі. Агулам сёлета з абарачэння сканфіскавана больш за 700 кг насваю, складзена 30 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да грамадзян, якія займаюцца яго рэалізацыяй.

Апошнія навіны