У Менску з'явілася графіці даўжынёй у 60 метраў
- 25.07.2014, 17:27
Для малюнкаў спатрэбілася блізу 50 літраў фарбы і 180 квадратных метраў паркану.
Паветраныя шары, аўтобус, самалёт, гелікоптэр ды іншы транспарт адлюстравалі ў двух варыянтах адначасова - у фарбах і ў выглядзе рысунку. Выглядае незвычайна і кідка, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
- Над аб'ектам працавалі больш за месяц, таму што надвор'е не заўсёды прыяла. Для малюнкаў спатрэбілася амаль 50 літраў фарбы і 180 квадратных метраў паркану. Даўжыня яго - 60 метраў. Мы хацелі выказаць у малюнках рух, падарожжа, радасць, - падзяліўся адзін з мастакоў Сяргей Шчур. Яны з Сергеем Рысаковым ужо супрацоўнічалі з групай кампаній «А-100 АЗС», якая выступіла замоўцам. Тады мастакі афармлялі гатэльны комплекс. Ды і наогул, прызнаюцца хлопцы, у Менску шмат шэрых «палотнаў», дзе яны з задавальненнем малявалі б.
- Арт-аб'ект зрэалізаваны з адабрэння гарадскіх уладаў. Раней паркам быў шэрым і сумным, а цяпер пры поглядзе на кідкія кмалюнкі падымаецца настрой, - кажа генеральны дырэктар кампаніі-замоўцы Ірына Валадзько. - Месца выбранае не выпадкова. Тут даволі напружаная дзялянка дарогі, нашая запраўка, побач аэрапорт Мінск-1, крыху далей - чыгуначны вузел Менск-Паўднёвы, за парканам першая нафтабаза... Адсюль тэма - транспарт і падарожжа.
Кастрычніцкі раён называюць брамай Менска. Адміністрацыя раёна хутка пагадзілася на малюнкі.
- У нас склаліся добрыя і канструктыўныя стасункі, адміністрацыя раёна актыўна ўдзельнічала ў стварэнні арт-аб'екта і ўзгадненні тэматыкі, - падзялілася ўражаннямі Ірына Валадзько.