BE RU EN

Беларускам забаранілі працаваць вадалазамі і пажарнымі

  • 25.07.2014, 17:05

Лукашэнка зацвердзіў новы спіс работ, забароненых для жанчын.

Паводле тэксту дакумента, які быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, беларускам з 25 ліпеня забаронена працаваць вадалазамі, цеслярамі, машыністамі буравых нафта-газаўстановак, падрыўнікамі, кацельшчыкамі, мулярамі, займацца нарыхтоўкай пладоў, лекавай сыравіны з кустоў і дрэў, вышыня якіх перавышае 1,3 м.

Акрамя таго, беларусак цяпер нельга прыцягваць да вытворчасці спірту і расліннага алею, а таксама да зняцця скуры з жывёлы.

Апошнія навіны