BE RU EN

Расея папрасіла Інтэрпол знайсці Яраша

  • 25.07.2014, 16:03

Лідар «Правага сектара» Дмітрый Яраш значыцца ў базе звестак асобаў, якіх шукае Інтэрпол.

Адпаведная анкета размешчаная на сайце арганізацыі.

Паводле інфармацыі на сайце, Дзмітрыя Яраша шукаюць судовыя органы Расеі для прад'яўлення абвінавачвання і адбыцця пакарання. Яго абвінавачваюць у публічным падбухторванні да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі.

Нагадаем, 3 сакавіка стала вядома, што Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта РФ распачатая крымінальная справа ў дачыненні да лідара «Правага сектара» Дмітрыя Яраша паводле прыкмет злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 205.2 КК РФ і ч. 2 арт. 280 КК РФ (публічныя заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі).

Апошнія навіны