BE RU EN

Жырыноўскі гатовы адправіць мільёны даляраў у «Наваросію»

  • 25.07.2014, 15:47

Кіраўнік ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заявіў, што гатовы забяспечыць матэрыяльную дапамогу «Наваросіі».

Пра гэта паведамляе «Русская служба новостей».

«Я б накіраваў мільёны і мільёны даляраў, толькі ў мяне іх няма. Як толькі з'явяцца, адразу накірую ўсім расейцам ва Украіну, каб яны жылі шчасліва і багата», - растлумачыў ён.

Раней стала вядома, што Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Украіны завяло справы ў дачыненні да расейскіх палітыкаў Генадзя Зюганава і Уладзіміра Жырыноўскага паводле абвінавачвання ў «фінансаванні дзеянняў, накіраваных на змяненне межаў тэрыторый і дзяржаўнай мяжы Украіны».

Апошнія навіны