BE RU EN

У Менску затапіла дом на вуліцы Рафіева (Відэа)

  • 25.07.2014, 14:51

Камунальнікі на скаргі жыхароў не рэагуюць.

У рэдакцыю сайта charter97.org прыйшло сёння відэа, знятае ў адным з пад'ездаў дома ў Маскоўскім раёне Менска на адрасе Рафіева, 83.

Са столі пад'езда са шчылін паміж панэльных пліт суцэльнай плынню хвошча вада. Мяркуючы з каментара за кадрам, патоп доўжыцца ўжо далёка не першы дзень.

«Паважаныя работнікі ЖЭСа, ЖРЭА! Звярніце ўвагу, у якіх умовах жывуць людзі, якія да вас звярталіся неаднаразова! У гэтых кватэрах жывуць жанчыны з дзецьмі!» - абураецца адна з жыхарак дома.

Журналіст сайта charter97.org патэлефанаваў у ЖРЭА Маскоўскага раёна і паспрабаваў даведацца, што ж робіцца ў доме на Рафіева і чаму на іх звароты ніяк не рэагуюць, аднак супрацоўніца ў прыёмнай гаварыць адмовілася і парэкамендавала выслаць усе пытанні факсам. На нашую заўвагу аб тым, што жыхары пісьмовыя пытанні ўжо адпраўлялі і рэакцыі не было, супрацоўніца ЖРЭА меланхалічна адзначыла: «Дык вы так у факсе і напішыце».

Апошнія навіны