BE RU EN

Веласіпедыст з ЗША, які праехаў 60 краін, загінуў у Расеі

  • 25.07.2014, 14:15

60-гадовага веласіпедыста збіў кіроўца грузавой «Газэлі», які схаваўся з месца ДТЗ, але быў неўзабаве затрыманы.

Рон Макгэрыці, які вандраваў у Расеі, загінуў у ДТЗ у Іванаўскай вобласці ў чацвер вечарам. Трагедыя адбылася на трасе Кастрама-Іванава. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

Веласіпедыста збіў кіроўца грузавой «Газэлі», які схаваўся з месца ДТЗ, але быў неўзабаве затрыманы нарадам ДПС. Кіроўца быў, як мяркуецца, п'яны.

Макгэрыці жыў у Бостане. Ён наведаў 61 краіну за апошнія 15 гадоў. Перасоўваўся падарожнік на спецыяльна абсталяваным швайцарскім ровары, які дазваляе ехаць напаўлежучы або лежачы на спіне, а таксама перавозіць з сабой заплечнікі. У дзень гібелі падарожнік наведаў Кастраму, дзе сказаў пра свой намер аб'ехаць усе гарады Залатога кола Расеі.

Макгэрыці называў сябе «пасланнікам свету». Ён уручаў кіраўнікам гарадоў, якія наведваў, «лісты міру» і лічыў сваім абавязкам нагадваць людзям пра існаванне дабра.

Апошнія навіны