BE RU EN

Як змяніўся Сяргей Міхалок за 25 гадоў фатаздымкі

  • 25.07.2014, 10:50

Сяргей Міхалок абвясціў аб роспуску гурта «Ляпіс Трубяцкі», якому спаўняецца 25 гадоў.

Напярэдадні развітальных канцэртаў «Салідарнасць» прасачыла, як за гэты час мяняўся вонкавы вобраз культавага музыкі.

Услед за радкамі адной з песень «Ляпіса» можна паўтарыць: « раньше был алкаш и торчок – а теперь боксер и качок».

Сяргей Міхалок разам з сябрамі ў 1995-м годзе.

Прыкладна ў 1996 годзе.

Пасля канцэрту вясной 1998 года, калі на постсавецкай прасторы грымелі «Ты кінула» і «Ау».

У новым вобразе ўвесну 1999-га.

У той жа год Сяргей Міхалок зламаў нагу.

Увосень 2000-га.

У снежні таго ж года.

На двары - 2003-і.

Новы вобраз для кліпа «Раінька».

У той жа год.

У 2004 годзе.

Увосень 2005-га.

Вясной 2006 года. Ужо ў наступным годзе Сяргей Міхалок заявіць: нам надакучыла граць ролю дурняў! «Ляпісы» кардынальна зменяць сваю музыку і імідж.

У 2008 годзе музыка прызнаецца часопісу «Playboy»: «Я пачаў кідаць піць у двухтысячным годзе. Кідаў на год з гакам, зрываўся, зноў кідаў. Цяпер тры гады, як зусім не п'ю».

Аб апошняй п'янцы ён раскажа так: «Гэта быў навагодні запой. Я тады правёў паўтары тыдні на раскладушцы як гародніна. Я і прастыў тады, і праблемы наваліліся. Было страшна».

Апошнія навіны