BE RU EN

Расспажыўнагляд запатрабаваў забараніць «Макдональдсу» прадаваць бургеры

  • 25.07.2014, 10:36

Пад забарону ў Расеі могуць патрапіць чызбургеры, роял чызбургеры, філе-о-фіш і чыкенбургеры.

Управа Расспажыўнагляду Наўгародскай вобласці падала ў Цвярскі суд Масквы пазоў аб забароне продажу некаторых тыпаў прадукцыі «Макдоналдса», паведамляе РІА Новости. Пад забарону могуць трапіць чызбургеры і роял чызбургеры, філе-о-фіш, чыкенбургеры, марозіва з ягаднымі напаўняльнікамі і малочныя кактэйлі. Галоўная прэтэнзія - парушэнне тэхналагічных нормаў.

На думку Расспажыўнагляду, кампанія парушае нарматывы ўтрымання тлушчоў, бялкоў і вугляводаў, а таксама нарматывы паказчыках энэргетычнай каштоўнасці. Акрамя таго, сцвярджае ўстанова, рэальнае ўтрыманне пажыўных рэчываў у гэтых бургерах, напоях і марозіве не адпавядае заяўленым у інфармацыйных лістах «Макдоналдса» для сваіх кліентаў.

Падставай для позвы паслужыла планавая праверка ў траўні гэтага года ў двух рэстарацыях хуткага абслугоўвання «Макдоналдьс» у Вялікім Ноўгарадзе, якая выявіла істотныя парушэнні закона. Папярэднія слуханні адбудуцца ў жніўні.

Апошнія навіны