BE RU EN

Сяргей Балановіч: «Мы паставілі на месца «Дэры Сіці»

  • 25.07.2014, 10:10

Паўабаронца «Шахцёра» Сяргей Балановіч пракаментаваў перамогу над «Дэры Сіці» (5:1) у матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.

Каментар футбаліст даў афіцыйнаму сайту «Шахцёра».

- Вядома, вельмі ўсе задаволеныя і радыя, што перамаглі менавіта ў еўракубку, тым больш з такім лікам - 5:1. Можна сказаць, паставілі на месца гэтую каманду. Бо яны ў інтэрв'ю казалі, што могуць нас падолець і прайсці ў наступны раўнд. Мы ж паказалі, што мы мацнейшыя.

- Гэта, апроч іншага, яшчэ і першая значная перамога ў сезоне наогул.

- Цяжка сказаць, чаму яна здарылася толькі цяпер. Вельмі шмат было гульняў, дзе адзін забівалі, з цяжкасцю - два... Напэўна, чакалі такога важнага і цікавага матчу. Пасля фіналу Кубка, гэта, мабыць, была самая важная гульня. Добра, што каманда гэта правільна успрыняла і атрымалася забіць столькі галоў. Бо калі каманда ловіць сваю гульню, яе вельмі складана спыніць, які б спаборнік не быў. Вось, БАТЭ, калі падолеў «Баерн». Таксама злавілі кураж і ўжо дабівалі, і дабівалі.

- Нягледзячы налік, гэта ж валявая вікторыя.

- Думаю, і заўзятары, і журналісты ўсё бачылі. Мы настройваліся толькі на перамогу і адказалі ударам на ўдар. Прычым тут жа, адразу. Мы давялі, што вартыя прайсці далей.

- Гульня спаборніка сёння чымсьці адрознівалася ў параўнанні з матчам у Паўночнай Ірландыі?

- Не сказаў бы. Дакладна такія ж доўгія перадачы наперад. Як нам і казаў трэнер - чыста брытанскі футбол. Таму мы былі гатовыя да такога. У нас сёння была такая баявая, ударная тактыка - з двума нападнікамі. Таму што мы ведалі, чаго мы хочам на полі, як гэта зрабіць і ўсё правільна ў выніку выканалі, - сказаў Балановіч.

Фота: football.by

Апошнія навіны