BE RU EN

Севастопаль хочуць зрабіць закрытым горадам

  • 25.07.2014, 9:52

Заканадаўчы сход Севастопаля можа разгледзець праект звароту да расейскага кіраўніцтва аб наданні гораду статусу закрытага тэрытарыяльнага ўтварэння.

Пра гэта паведамляе ў пятніцу, 25 ліпеня, "Камерсант". Часовы выканаўца абавязкаў губернатара Севастопаля Сяргей Мяняйла і кіраўнік Агенцтва стратэгічнага развіцця горада Аляксей Чалы выказаліся супраць такой ініцыятывы.

Абмежаваць уезд у Севастопаль прапанавалі лідэры мясцовых ячэек КПРФ і «Патрыётаў Расеі» Васіль Пархоменка і Іван Ермакоў. На іх думку, такая пастанова мэтазгодная праз «складаную міжнародную сітуацыю, наяўнасці сіл, якія хочуць дэстабілізаваць сітуацыю». Пархоменка выказаўся за вяртанне КПП на ўездзе ў горад, устаноўленых там у перыяд адлучэння Крыму ад Расеі.

Чалы мяркуе, што горад мае патрэбу ў інвестыцыях, і нададзены яму статусу наўрад ці будзе спрыяць прытоку фінансавых укладанняў. «Хоць я адчуваю настальгію па тым часе, калі горад быў закрыты, але гэта эканамічна неабгрунтавана», - заўважыў ён.

Дэпутат гарадскога заканадаўчага сходу, чалец фракцыі «Адзіная Расея», Зміцер Белік упэўнены, што такая «моцная дзяржава, як РФ» здольная забяспечыць бяспеку горада і без абмежаванняў на ўезд.

У Крамлі не разглядаюць гэтую ініцыятыву сур'ёзна.

Апошнія навіны