BE RU EN

Галандская паліцыя возьме пад ахову абломкі «Боінга»

  • 25.07.2014, 9:05

Нідэрланды накіроўваюць на ўсход Украіны 40 няўзброеных паліцэйскіх для аховы месца катастрофы малайзійскага авіялайнера.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Марк Рутэ, перадае BBC.

У задачу няўзброеных паліцэйскіх, акрамя аховы тэрыторыі, будзе ўваходзіць дапамогу ў пошуках цел. Група галандскіх следчых і экспэртаў знаходзіцца цяпер у Кіеве. У суправаджэнні паліцыі следчыя і экспэрты накіруюцца да месца падзення лайнера.

У панядзелак трое судмедэкспэртаў з Нідэрландаў прыбылі ў горад Тарэз Данецкай вобласці і пачалі працу для ідэнтыфікацыі целаў загінулых у выніку катастрофы «Боінга» авіякампаніі Malaysia Airlines.

Рэйс MH17, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур пацярпеў катастрофу 17 ліпеня паблізу вёскі Грабава Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек на борце загінулі. Сярод іх было 193 жыхары Нідэрландаў, у тым ліку шмат дзяцей.

Апошнія навіны