BE RU EN

Дзярждэп ЗША: Расея рыхтуе перадачу баявікам больш магутнай зброі

  • 25.07.2014, 7:37

Злучаныя Штаты абвінавацілі Расею ў дапамозе сепаратыстам на Украіне.

Прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Мары Харф заявіла, што расейскі бок збіраецца перадаць сепаратыстам больш магутныя сістэмы залпавага агню. Акрамя таго, амерыканскія ўлады заявілі пра довады таго, што з боку РФ былі абстраляныя пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцы, паведамляе Reuters.

"У нас ёсць новыя доказы, што расейскі бок збіраецца перадаць цяжкія і больш магутныя сістэмы залпавага агню ў рукі сепаратыстаў", - сказала Харф. Таксама, з ейных слоў, у ЗША ёсць і довады абстрэлаў па ўкраінскай тэрыторыі, ад якіх у Мінабароне РФ дагэтуль адхрысціліся, назваўшы "лухтой", піша NEWSru.com.

"Маюцца довады, што Расея вядзе артылерыйскі агонь са сваёй тэрыторыі па пазіцыях ўкраінскіх вайскоўцаў", - падкрэсліла Мары Харф.

У NATO падтрымліваюць ЗША з нагоды магчымых паставак зброі сепаратыстам. Так, на ўмовах ананімнасці крыніца ў Паўночнаатлантычным альянсе прызналася раней, што пастаўкі зброі Расеяй на ўсход Украіны прадаўжаюцца, нягледзячы на трагічны інцыдэнт з катастрофай малайзійскага самалёта Boeing- 777. Паводле звестак NATO, аб'ёмы ўзбраення, якое перавозілася з Расеі на Украіну, за апошнія некалькі тыдняў павялічыліся.

Дадамо, што Дзярждэпартамент ЗША апошнім разам выступаў з абвінавачваннем Расеі ў забеспячэнні сепаратыстаў зброяй на мінулым тыдні - за два дні да катастрофы Boeing. У заяве Дзярждэпа гаварылася, што Расея прадаўжае пастаўляць сепаратыстам цяжкае ўзбраенне і вайсковае абсталяванне, а таксама фінансуе іх і дае магчымасць узброенаму персаналу перасякаць мяжу з Украінай.

Апошнія навіны