BE RU EN

ЕЗ увёў санкцыі супраць 18 расейскіх кампаній

  • 24.07.2014, 18:39

Еўрапейскі Звяз пашырыў санкцыі супраць Расеі.

Гэтая пастанова прынятая ў сувязі з далейшай агрэсіяй Крамля супраць Украіны, піша Lenta.ru.

Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін Еўразвязу прыняў пастанову дадаць у санкцыйны спіс 15 грамадзян, а таксама 18 арганізацый, якія адыгралі сваю ролю ў крызісе ў Данбасе. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на крыніцы ў ЕЗ. Імёны і назвы структур пакуль не называюцца.

Такім чынам, «чорны спіс» украінцаў і расейцаў, якія трапілі пад санкцыі, быў істотна пашыраны. Раней у ім знаходзілася 72 чалавекі.

Раней паведамлялася, што Еўразвяз мае намер распаўсюдзіць санкцыі на расейскі банкаўскі сектар, у прыватнасці, дзяржаўныя крэдытныя арганізацыі. Адна з прапаноў прадугледжвае забарону для ўсіх еўрапейцаў купляць акцыі і даўгавыя абавязанні найбуйнейшых расейскіх банкаў з дзяржудзелам.

Дагэтуль новы пакет санкцый супраць Расеі прынялі ЗША. Яны закранулі некалькі банкаў, якім таксама забаранілі размяшчаць доўгатэрміновыя аблігацыі на амерыканскім рынку. Пад абмежаванні трапілі і шэраг кампаній расейскага АВК, уключаючы карпарацыю «Алмаз-Антэй» і канцэрн «Калашнікаў».

Апошнія навіны