BE RU EN

На борце пацярпелага лайнэра Air Algerie ляцела пляменніца Фідэля Кастра

  • 24.07.2014, 18:34

Самалёт са 110 пасажырамі, згодна з удакладненай інфармацыі, упаў у Малі.

На ягоным борце знаходзілася пляменніца Фідэля Кастра, а таксама дзве французскіх чыноўніцы. Аб гэтым паведамляецца на старонцы аэрапорта Уагадугу ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», піша Lenta.ru.

Абломак самалёта авіякампаніі Air Algerie, які разбіўся знайшлі ў Малі. Пра гэта паведаміў NBC прадстаўнік аэрапорта ў сталіцы Алжыра, куды накіроўваўся лайнер.

Паводле звестак The Wall Street Journal, у авіякампаніі паказалі, што самалёт упаў у Малі.

Як адзначыў алжырскі прэм'ер-міністр Абдэльмалек Селаль (Abdelmalek Sellal) самалёт знік над вобласцю Гао на ўсходзе Малі, у 500 кіламетрах ад мяжы з Алжырам. Раней паведамлялася, што самалёт, на якім было 110 пасажыраў, упаў непадалёк ад сталіцы Нігера.

Апошнія навіны