BE RU EN

Lenovo паказала прататып «разумных» акуляраў

  • 24.07.2014, 18:32

Кампанія Lenovo паказала ўласны прататып «разумных» акуляраў, аналага Google Glass.

Акуляры, хоць і падобныя вонкава на прыладу ад Google, маюць асобны акумулятар, які вісіць на шыі ў карыстальніка. Новая прылада яшчэ далёка ад стадыі вытворчасці. Яна прызначаная ў першую чаргу для прыцягнення ўвагі патэнцыйных партнёраў, паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Computer World.

Акуляры з'яўляюцца часткай праграмы кампаніі пад NBD, якая аб'ядноўвае ў сабе распрацоўкі «разумных» рэчаў: акуляраў і тавараў для дома, такіх як ачышчальнікі паветра і роутэры.

Lenovo сумесна з кампаніяй Vuzix ужо прадставілі «разумныя» акуляры M100, якія працуюць на Android 4.0.4. Яны паступяць у продаж у Кітаі сёлета ў жніўні-верасні коштам 8 тыс юаняў (блізу $1,3 тыс).

Апошнія навіны