BE RU EN

Піва зноў падаражэе

  • 24.07.2014, 14:28

Закупачны кошт піваварнага ячменю ў Беларусі павялічаны на 11%.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, піша БелТА.

Дагэтуль кошт заставаўся на ўзроўні мінулага года - Br1,9 млн за 1 т піваварнага ячменю. "Даслоўна ўчора-пазаўчора дасягнутае пагадненне, згодна з якім кошт за 1 т збожжа піваварнага ячменю ўстаноўлены ў суме Br2 млн, плюс надбаўкі за якасныя паказнікі", - адзначыў Уладзімір Гракун. Такім чынам, пры выкананні ўсіх паказчыкаў кошт можа скласці Br2,6 млн.

У гэтым годзе піваварны ячмень у рэспубліцы займае 98 тысяч га. Цяпер агранамічная служба вядзе кантроль за яго выспяваннем.

"У гэтым годзе мы павінны забяспечыць 150 тыс т піваварнага ячменю, - сказаў намесніка міністра - Дамовы на яго пастаўку ўкладзеныя".

Апошнія навіны