BE RU EN

У Расеі хочуць залучыць да прапаганды Дэпардзьё і Рышара

  • 24.07.2014, 11:45

Расейскія дэпутаты ад ЛДПР плануюць выкарыстоўваць французскіх актораў у якасці інфармацыйнай зброі.

Пра гэта паведамляе расейская газета «Известия». З просьбай дапамагчы пераканаць актора ўзяць удзел «у інфармацыйнай падтрымцы Расеі» ЛДПРаўцы звярнуліся да кіраўнікоў Міністэрства культуры РФ, Федэральнай міграцыйнай службы і ВГТРК. На думку кіраўніка камітэта ў справах грамадскіх аб'яднанняў і рэлігійных арганізацый Думы Яраслава Нілава, Расея цяпер знаходзіцца ў стане інфармацыйнай вайны з Захадам.

Дэпутаты мяркуюць, што перамагчы ў інфармацыйнай вайне можа дапамагчы Жэрар Дэпардзьё. У экспэртным асяроддзі ідэю дэпутатаў прынялі, як «цікавую і цалкам працаздольную», а таксама прапанавалі пашырыць «арсенал» комікам П'ерам Рышарам.

«Можна залучыць П'ера Рышара», - мяркуе загадчык кафедры агульнай паліталогіі Вышэйшай школы эканомікі Леанід Палякоў.

Апошнія навіны