BE RU EN

Джамала са сцэны «Новай хвалі» праспявала «Не вайне ва Украіне» (Відэа)

  • 24.07.2014, 11:22

Украінская спявачка Джамала выступіла на "Новай хвалі" ў Юрмале ў Дзень сусветнага гіта.

Зорка выконвала кампазіцыю "Beautiful" Крысціны Агілеры, піша Viva.ua!

У апошні момант перад выступам Джамала наважыла змяніць словы кампазіцыі.

Для шматмільённай тэлеаўдыторыі і ўсіх гасцей Юрмалы яна праспявала "Не вайне ва Украіне! Не вайне ў свеце. Мы цудоўныя, нягледзячы ні на што! Не дазваляйце сумневам вас ламаць".

"Згаджаючыся ўдзельнічаць у фестывалі "Новая хваля" я разумела, што буду выступаць у Еўропе. І я не магла не скарыстацца гэтым. Я проста абавязаная выказаць сваю пазіцыю ўсялякім спосабам - песняй, украінскай стужкай, строем", - распавяла Джамала.

Апошнія навіны