BE RU EN

Праз метро ў Менску масава высякаюць дрэвы

  • 24.07.2014, 9:54

З канца ліпеня на шэрагу цэнтральных вуліц сталіцы пачнецца масавая высечка зялёных насаджэнняў.

Мяркуецца высечы альбо перасадзіць зялёныя насаджэнні на вуліцах Раманаўская Слабада, Клары Цэткінай, Караля, Сухой, Калектарнай, Кальварыйскай і ў бліжэйшых дварах. Менавіта пад гэтымі кварталамі пройдзе першы адцінак трэцяй лініі менскага метро. А менавіта - адцінак ад станцыі «Юбілейная плошча» да станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча», піша «Інтэрфакс».

Перад пракопам тунэля і капаннем катлаванаў трэба падрыхтаваць тэрыторыю. Пасля ў Маскоўскім раёне Менска, (а менавіта тут мяркуюцца высечкі) наўзамен ліквідаваных насаджэнняў мяркуецца высадзіць больш за 1400 дрэў і амаль 900 кустоў.

Трэцяя лінія сталічнай падземкі будзе мець працягласць 17,2 км і налічваць 14 станцый. Яна злучыць паўднёвыя і паўночныя жылыя масівы горада з цэнтрам. Спецыяльны праходчы комплекс - механізаваны шчыт, які плануецца выкарыстоўваць пры праходцы тунэлю, дазволіць будаваць метро закрытым спосабам - пад зямлёй, што паменшыць аб'ём усіх перекладак і руйнавання дамоў і будынкаў, якія трапляюць у зону трэцяй лініі.

Апошнія навіны