BE RU EN

Беларусь значна скараціла пастаўкі бензіну ва Украіну

  • 24.07.2014, 9:51

Украіна шукае альтэрнатыўныя каналы пастаўкі паліва. Бліжэйшым часам чакаецца прыбыццё некалькіх танкераў з нафтай.

23 ліпеня група «Прыват», адным з асноўных акцыянераў якой з'яўляецца Ігар Каламойскі, спыніла продаж паліва практычна на ўсіх сваіх 1600 АЗС. Улічваючы, што «Прыват», паводле звестак Дзяржкамстата, кантралюе 22% усіх АЗС ва Украіне, адначасовае прыпыненне ўсіх прыватаўскіх заправак выклікала чэргі па паліва ў шэрагу рэгіёнаў. Афіцыйна агучаная версія - інвентарызацыя, якая праводзіцца на запраўках групы, піша ЛІГАБізнесІнформ.

Аднак экспэрты звязваюць гэта са значным скарачэннем паставак паліва з Беларусі.

«Прыват» сапраўды цяпер адчувае нястачу бензіну праз рост продажаў і скарачэння імпарту з Беларусі, - кажа аналітык кансалтынгавай кампаніі Upeco Аляксандр Сірэнка. - Беларускія вытворцы пераарыентаваліся на расейскі рынак. Гэта прычынілася да скарачэння адгрузак імпартнага паліва «Прыват» больш чым на 50% апошнімі тыднямі".

Нястача паліва прымусіла «Прыват» шукаць альтэрнатыўныя каналы паставак.

«Бліжэйшым часам яны чакаюць прыбыццё некалькіх танкераў, - тлумачыць Сірэнка. - У іншых накірунках цяпер купіць прадукт цяжка: усё імпарцёры заваленыя заяўкамі».

Апошнія навіны