BE RU EN

Гомельская мытня арыштавала расейскія фуры

  • 24.07.2014, 9:05

У перавознікаў канфіскавалі 40 тон мукі.

Днямі на трасе Бранск-Гомель мытнікі спынілі два грузавыя аўтамабілі з паўпрычэпамі, якія перавозілі пшанічную муку з Расеі ў Беларусь, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Падчас праверкі таварасуправаджальных дакументаў была ўстаноўленая адсутнасць у перавознікаў абавязковага пры транспартаванні такога грузу фітасанітарнага сертыфіката, выдадзенага ўпаўнаважаным органам, - паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы Гомельскай мытні. - У сувязі з тым, што ў дзеяннях перавознікаў меліся прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, 40 тон мукі на суму 300 млн рублёў канфіскавалі а на транспартныя сродкі папярэднім ацэначным коштам 400 млн рублёў накладзены арышт.

Гомельскай мытняй вядзецца адміністрацыйны працэс. Па яго заканчэнні матэрыялы справы будуць накіраваныя ў суд для прыняцця канчатковай пастановы.

Апошнія навіны