BE RU EN

ЕЗ разглядае тры сцэнары санкцый супраць Расеі

  • 23.07.2014, 17:19

Эўразвяз распрацаваў тры сцэнары ўвядзення "сектаральных санкцый" у дачыненні да Расеі.

У пераліку ёсць і найпрасцейшыя абмежаванні, якія не будуць мець адчувальнага ўплыву на эканоміку краіны, і жорсткія абмежаванні, здольныя "абнуліць" расейскі бюджэт. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, на які спасылаецца EUobserver, піша "Украінская праўда".

"Узровень нізкай інтэнсіўнасці" прадугледжвае ўвядзенне абмежаванняў на імпарт з Расеі некалькіх груп таварных пазіцый.

У забаронены спіс павінны ўвайсці "прадметы раскошы (брыльянты, каштоўныя металы, футра, гарэлка ды ікра)", "некаторыя паўфабрыкаты і вырабы - угнаенні, хімікаты, аўтамабільныя шыны, судны".

Плануецца таксама забараніць "імпарт і экспарт узбраенняў" і ўнесці некалькі дадатковых абмежаванняў.

І самай вялікай праблемай "слабога сцэнарыя" з'яўляецца тое, што ён прадугледжвае толькі дэкларатыўную забарону вайсковага супрацоўніцтва ЕЗ і Расеі.

Рэч у тым, што "забарона на экспарт узбраенняў", якую прапанавана укараніць, з'яўляецца вельмі вузкім тэрмінам. Напрыклад, гелікоптэраносцы "Містраль" можна не разглядаць як "узбраенне", гэта толькі сродак дастаўкі.

Больш жорсткія абмежаванні чакаюцца ў выпадку ўвядзення "санкцый сярэдняй інтэнсіўнасці".

Прадугледжаная забарона "імпарту і экспарту адчувальных (з вайсковага пункту гледжання) тэхналогій і прадукцыі падвойнага прызначэння", а таксама ўвядзенне шэрагу іншых эканамічных абмежаванняў, якія былі б адчувальныя для ЕЗ.

Самая высокая інтэнсіўнасць санкцый, якая разглядаецца ЕЗ, уключае "іранскі" ці нават "паўночнакарэйскі" рэжым ізаляцыі Расеі. Зрэшты, імавернасць такога сцэнару імкнецца да нуля.

Апошнія навіны