BE RU EN

Памежнік: 14 «Градаў» увайшлі на тэрыторыю Украіны і адкрылі агонь (Відэа)

  • 23.07.2014, 16:45

Пасля абстрэлу ўстаноўкі вярнуліся на тэрыторыю Расеі.

Пра гэта сведчаць фота-і відэадовады, а таксама сведчанні супрацоўнікаў Памежнай службы Украіны, піша Цензор.нет.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=230714_pri

«Грады» перасеклі мяжу і адкрылі агонь. Сляды паказваюць на тое, што сістэмы залпавага агню ўвайшлі на тэрыторыю Украіны, зрабілі залпы і вярнуліся назад, на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. Памежнікамі зроблена фота-і відэадакументаванне, матэрыялы будуць перададзеныя ў МЗС, а таксама расейскаму боку», - кажа супрацоўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Парушэнне мяжы і абстрэл праводзіўся 22 ліпеня ў раёне сяла Шаўчэнкаве Данецкай вобласці.

Апошнія навіны