BE RU EN

Гурт «Заточка»: Мы чакаем сустрэчы з патрыётамі Украіны

  • 23.07.2014, 16:07

«Хуліганы з Усходняй Беларусі» запрашаюць украінцаў на музычны фэст «Бандэрштат».

Беларускі гурт «Заточка» запісаў відэазварот да гасцей фэсту, яі адбудзецца 1-3 жніўня ва ўкраінскім Луцку.

Хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць украінскія гурты «Скрабін», «Матарола», «Каму Уніз» і «Ролікс».

«Бандэрштат» ладзіць моладзевая арганізацыя «Нацыянальны альянс». Мерапрыемства прысвечанае памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры і байцоў Украінскага паўстанцкага войска. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест», але для беларускага гурта традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на «Бандэрштаце» ўжо выступалі «Таварыш Маўзэр», Вінцэнт, «Сцяна», Akute і Terrakod.

Апошнія навіны