BE RU EN

Амбасадар ЗША апублікаваў фота базы баевікоў у Расеі

  • 23.07.2014, 14:26

На здымках паказаная база недалёка ад мяжы з Украінай.

Амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает выклаў у сваім мікраблогу ў «Твітэры» фатаграфіі «расейскага навучальнага цэнтра сепаратыстаў».

«Вось здымкі расейскага цэнтра падрыхтоўкі для сепаратыстаў паблізу мяжы з Украінай», - падпісаў фота Пает.

Фота, як мяркуецца, зробленыя са спадарожніка ЗША.

Апошнія навіны