BE RU EN

Мост у Крым пабудуюць расейскія зняволеныя

  • 23.07.2014, 14:02

Федэральная служба выканання пакаранняў (ФСВП) Расеі працаўладкуе зняволеных на будаўніцтве моста праз Керчанскі праліў.

Пра гэта распавёў намеснік дырэктара ведамства Алег Коршунаў газеце «Коммерсант».

«Цяпер рыхтуецца праект на ўборачныя работы і добраўпарадкаванні наваколля Сочы пасля правядзення Алімпійскіх гульняў, у тым ліку і Краснай Паляны», - распавёў Коршунаў ў інтэрв'ю. Сума кантракта не выдаецца.

Са слоў намесніка дырэктара, да працы будуць прыцягнутыя 200 чалавек зняволеных мясцовых, краснадарскіх калоній.

Працаваць у Сочы будуць асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў калоніях-паселішчах: яны маюць права выходзіць за межы калоній і, як правіла, не з'яўляюцца рэцыдывістамі. «Ніхто асуджаных з папраўчых устаноў агульнага і строгага рэжымаў вазіць не збіраецца», - растлумачыў Коршунаў.

Таксама ён распавёў, што ведамства плануе ўзяць удзел у будаўніцтве моста праз Керчанскі праліў. «Трэба будзе рабіць жалезабетон, займацца металаапрацоўкай. Мы ў стане дапамагчы і разлічваем, што будуць вялікія заказы, таму маюць намер падключыць да іх рэалізацыі калоніі за ўсё поўдня Расеі», - распавёў выданню намеснік дырэктара службы выканання пакаранняў.

«Пагатоў гэта вельмі добрая магчымасць для асуджаных зарабіць добрыя грошы», - дадаў Коршунаў. І расказаў, што ў сярэднім зарплата зняволеных цяпер застаецца ніжэйшай за мінімальную суму аплаты працы (5554 рублёў). У сярэднім асуджаны зарабляе 196 рубёў у дзень. Але ёсць, напрыклад, лесапільні ў Краснаярскім краі, Чэлябінскай вобласці, дзе асуджаныя зарабляюць 20-25 тыс руб у месяц. Гэтак жа плацяць на вытворчасцях па ліцці чыгуну. Даплаты, ў сутнасці, за цяжкую працу і шкоднасць.

Акрамя гэтага, Коршунаў распавёў, што з 1 ліпеня сёлета вытворчую дзейнасць расейскіх калоній курыруе нядаўна створаны Гандлёвы дом ФСВП. З ягонай дапамогай ведамства мае намер удвая за два гады павялічыць даходы вытворчага сектара і працаўладкаваць зняволеных у новых галінах.

Фота: Коммерсант

Апошнія навіны