BE RU EN

У Нясвіжы антыалкагольны пікет дазволілі постфактум

  • 23.07.2014, 14:00

Улады Нясвіжа далі дазвол на правядзенне антыалкагольнага пікету так, што правесці яго было немагчыма.

Пікет быў дазволены для правядзення 15 ліпеня з 17:00 да 19:00 каля крамы «Крышталь». Адпаведны адказ за подпісам старшыні райвыканкама датаваны 9 ліпенем. Аднак на пошту ён трапіў толькі ў дзень правядзення пікету - 15 ліпеня, сведкам чаго з'яўляецца паштовы штамп на канверце з адказам, паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе БХД.

У выніку актывістка аргкамітэта ў стварэнні партыі БХД Наталля Бордак даведалася, што атрымала дазвол ужо постфактум. «З-за мяжы лісты і тое хутчэй даходзяць», - адзначыла яна.

Нагадаем, што беларускія ўлады забаранілі больш за сто антыалкагольных пікетаў ва ўсёй краіне.

Апошнія навіны