BE RU EN

Піва ў пластыкавай тары знікне

  • 23.07.2014, 12:30

Мінгандаль Беларусі ініцыюе адмову ад продажу піва ў пластыкавай тары.

Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі міністр гандлю Валянцін Чаканаў, паведамляе БелТА.

«Мы падтрымліваем не толькі забарону продажу піва ў пластыкавай тары аб’ёмам большым за 2 літры, што ўчора ўвайшла ў дзеянне, але і адмову ад пластмасавай тары ў прынцыпе. Пытанне сур'ёзна абмяркоўвалася ва ўрадзе. Моладзь - здароўе нацыі. Успомніце, як пару гадоў таму ва ўсіх грамадскіх месцах і скверах моладзь сядзела з півам. Нармальна перажылі? Перажывуць і адсутнасць велізарных пластыкавых бутэлек. Якасны тавар прадаецца ў шкле», - заявіў міністр.

Апошнія навіны