BE RU EN

Кіраўнік МЗС Літвы ляціць у Менск

  • 23.07.2014, 12:27

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус 25 ліпеня наведае Беларусь.

Пра гэта БелаПАН паведаміла дарадца міністра ў пытаннях інфармавання грамадскасці Раса Якілайтэнэ.

«Пакуль я магу толькі пацвердзіць, што такі візіт адбудзецца. Дадатковая інфармацыя будзе заўтра», - сказала яна.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», што «ў пятніцу адбудзецца сустрэча лідэраў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці з міністрам замежных спраў Літвы спадаром Лінкявічусам».

Варта адзначыць, што з 24 ліпеня да 28 лістападзе 2012 года Лінас Лінкявічус працаваў амбасадарам Літвы ў Беларусі, а затым быў адкліканы з гэтай пасады ў сувязі з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Літвы.

Апошнія навіны