BE RU EN

Роналду плануе гуляць яшчэ 7 гадоў

  • 23.07.2014, 12:19

Адзін з найлепшых футбалістаў сучаснасці паўабаронца "Рэала" і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду не мае намеру бліжэйшым часам заканчваць кар'еру.

Пра гэта ён заявіў у каментары Goal.com, паведамляе Gazeta.ru.

"Я хачу гуляць яшчэ 6-7 гадоў на вышэйшым узроўні. Цяпер усе мае думкі аб новым сезоне. Траўма ўжо не турбуе. Я знаходжуся ў выдатным стане. Хачу застацца ў ім да канца чэмпіянату. Я буду старацца з усіх сіл цягам усяго сезону гэтак жа, як я раблю гэта кожны год", - заявіў 29-гадовы Раналду.

Адзначым, што ў Крышціяну ў "Рэале" з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. "Слівачныя" падпісалі найлепшага бамбардзіра чэмпіянату свету-2014 калумбійца Хамеса Радрыгэса.

Апошнія навіны