BE RU EN

Расейскія алігархі пачалі выводзіць грошы з Лондана

  • 23.07.2014, 11:30

Вялікія расейскія бізнэсоўцы, набліжаныя да Уладзіміра Пуціна, пачалі выводзіць свае капіталы з Лондана.

Пра гэта са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі паведамляе сайт выдання The Daily Telegraph.

Грошы выводзяцца на фоне пагроз Вялікабрытаніі ўвесці жорсткія эканамічныя санкцыі ў дачыненні да шэрагу расейскіх асоб і кампаній, якія ўдзельнічаюць у "падрыве суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны", піша "Інтэрфакс".

Адказваючы на пытанне, ці выводзяць расейскія алігархі свае капіталы з рынкаў Лондана проста цяпер, суразмоўца выдання адказаў, што "захады, ужо зробленыя ў дачыненні да асобных асоб і кампаній, суправаджаліся прыкметнымі зменамі ў цыркуляцыі грашовых плыняў у Еўропе, і Лондане ў тым ліку. Так што гэта без сумневу так".

Кіраўнікі МЗС краін-чальцоў Ез у аўторак 22 ліпеня дамовіліся аб узмацненні абмежавальных захадаў у дачыненні да Расеі ў сувязі з сітуацыяй на Украіне. Еўропа мерыцца абмежаваць доступ Расеі да сваіх фінансавых рынкаў і высокіх тэхналогій, а таксама накласці забарону на пастаўкі ўзбраення ў Расею. Акрамя таго, паведамлялася, што ў чацвер можа быць павялічаны спіс адрасных санкцый у дачыненні да асоб і кампаній, у тым ліку з РФ.

Апошнія навіны