BE RU EN

БХД патрабуе адлучыць расейскую прапаганду

  • 23.07.2014, 10:36

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя патрабуе спыніць трансляцыю ў Беларусі расейскіх тэлеканалаў «Первый канал», НТВ, «Расія 1», Рэн-ТВ.

Пра гэта сайту chater97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

«Расейскія СМІ ўжо даўно пакінулі быць сродкамі масавай інфармацыі, а ператварыліся ў сродкі масавай дэзінфармацыі і прапаганды. Трансляваныя імі навіны не толькі носяць відавочную заангажаванасць, але часцяком з'яўляюцца хлуснёй, мэта якой - апраўдаць расейскую агрэсію супраць Украіны і ўкраінскага народа. Вераць гэтай хлусні і шмат якія беларускія тэлегледачы.

Досвед інфармацыйнай вайны Расеі супраць Украіны можа ў кожны зручны момант быць выкарыстаны і ў дачыненні да Беларусі. Сёння ён ужо выкарыстоўваецца на шэрагу беларусафобскіх і «заходнерускіх» сайтаў, а заўтра можа быць выкарыстаны і на тэлевізіі, каб апраўдаць расейскія тэрытарыяльныя, палітычныя і эканамічныя прэтэнзіі на Беларусь.

У сувязі з усім гэтым Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае спыніць трансляцыю ў Беларусі расейскіх тэлеканалаў «Первый канал», НТВ, «Расія 1», Рэн-ТБ ды іх цэнзурныя варыянты, паказаныя ў Беларусі. Замест гэтага мы прапануем паспрыяць увядзенню ў пакеты кабельных тэлеканалаў украінскіх тэлеканалаў, беларускага тэлеканала «Белсат», расейскага тэлеканала «Дождь», - заявілі ў БХД.

Апошнія навіны