BE RU EN

Тэрыторыю Украіны ўночы двойчы абстралялі з расейскіх «Градаў»

  • 23.07.2014, 9:51

Пазіцыі сіл АТА двойчы абстраляныя з тэрыторыі Расеі.

Аператыўныя звесткі групы "Інфармацыйны Супраціў" распаўсюдзіў на сваёй старонцы ў сетцы "Фэйсбук" яе каардынатар, кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дмытро Тымчук.

"З тэрыторыі Расеі двойчы здзейсненыя абстрэлы пазіцый сіл АТА ў прымежных раёнах. Абодва разы абстрэл вёўся з РСЗА БМ-21"Град", - гаворыцца ў паведамленні.

Прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка адзначаў, што выведка выявіла ў 200 мэтрах ад мяжы расейскую ўстаноўку "Град" у паходным стане і гатовую да распачынання страляніны.

Апошнія навіны