BE RU EN

Парашэнка заснаваў ордэн герояў «Нябеснай сотні»

  • 22.07.2014, 20:30

Прэзідэнт Украіны падпісаў закон аб заснаванні ордэна герояў «Нябеснай сотні».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Узнагарода будзе прысуджацца за «грамадзянскую мужнасць, патрыятызм, адстойванне канстытуцыйных прынцыпаў дэмакратыі і актыўную гуманістычную дзейнасць». У двухтыднёвы тэрмін з дня ўвядзення закона ў дзеянне Вярхоўная Рада створыць камісію дзеля правядзення ўсеўкраінскага конкурсу на лепшы эскіз знака ордэна. У яе склад увойдуць, у тым ліку, удзельнікі Еўрамайдану.

Напярэдадні ў сяле Берэзнаватаўка Саланянскага раёна Днепрапятроўскай вобласці мясцовыя ўлады ўсталявалі помнік аднаму з загінулых на «Майдане» актывістаў - Сяргею Нігаяну. Ён, таксама, як і беларус Міхаіл Жызнеўскі, памёр 22 снежня ў выніку кулявых раненняў.

Пётр Парашэнка прапанаваў заснаваць ордэн герояў «Нябеснай сотні» ў канцы чэрвеня. Тады ён унёс законапраект на разгляд Рады. 1 ліпеня парламент прыняў дакумент, за яго прагаласавалі 244 дэпутаты пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў. У той жа час дэпутаты адмовіліся пасмяротна прызнаваць загінулых на Майдане Героямі Украіны.

Апошнія навіны