BE RU EN

Гомельскага актывіста затрымалі за цішотку «Хопіць, дастаў!»

  • 22.07.2014, 16:41

У цэнтры Гомеля затрыманы мясцовы грамадскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых.

Два сяржанты з палка патрульна-паставой службы міліцыі даставілі яго ў апорны пункт, піша ПЦ «Вясна».

«Я праходзіў праз двары і ўбачыў двух міліцыянтаў, адзін з іх паліў, а іншы еў банан. Калі я прайшоў міма, сяржанты спынілі мяне і запатрабавалі паказаць фотаапарат - ім здалося, што я іх здымаў. Я паказаў, на камеры здымкаў з міліцыянтамі не было, тады яны запатрабавалі, каб я паказаў пашпарт. У адказ я папрасіў іх прадставіцца, яны тыцнулі мне свае пасведчанні, але я не паспеў нічога разглядзець, таму свой пашпарт таксама адмовіўся паказаць. У выніку сяржанты даставілі мяне ў апорны пункт», - паведаміў актывіст.

Ён цяпер у апорным пункце. Пратакол пакуль міліцыя не складала - чакаюць кіраўніцтва. Уладзімір Няпомняшчых мяркуе, што прэтэнзіі міліцыянтаў будуць да цішоткі, якая на ім апранутая. На футболцы напісана з аднаго боку «За Беларусь без Лукашэнкі», з другога - «Хопіць, дастаў!».

Апошнія навіны