BE RU EN

Тэрарысты з Лісічанска кінуліся на ўцёкі

  • 22.07.2014, 16:34

Праз наступы ўкраінскіх сілавікоў сепаратысты пакідаюць адзін з найбуйнейшых гарадоў Луганскай вобласці.

Пра гэта паведамляюць самі тэрарысты ў сваіх групах у сацыяльных сетках. Дакладных звестак аб загінулых у выніку баявых сутыкненняў пакуль няма. Параненых баевікоў вывезлі з горада да таго, як ён быў пакінуты іх падраздзяленнямі.

Мясцовыя жыхары ўжо апублікавалі ў «Твітэры» фота гарадской рады Лісічанска з паднятым над будынкам сцягам Украіны.

Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пакуль няма.

Раней жыхары Лісічанска запатрабавалі ад баевікоў пакінуць населены пункт да 14:00 аўторка, 22 ліпеня. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Разам з гарадамі Паўночнаданецкам, Рубежным, Крэменным і бліжэйшымі населенымі пунктамі горад Лісічанск утварае адну з буйных гарадскіх агламерацый Данбаса з насельніцтвам амаль 353 тысячы чалавек.

Апошнія навіны