BE RU EN

Беларусь не будзе пераходзіць на «зімовы» час услед за Расеяй

  • 22.07.2014, 16:31

Закон аб пераводзе стрэлак канчаткова прыняты ў РФ.

Сёння Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб вяртанні да зімовага часу.

«Сезонны перавод часу не ажыццяўляецца», - сказана ў ім.

Закон уваходзіць ў дзеянне 26 кастрычнік 2014 а 2:00. Згодна з дакументам, на тэрыторыі Расеі ўсталёўваюцца 11 гадзінных зон.

У сваю чаргу, беларускія ўлады не збіраюцца пераходзіць на «зімовы» час услед за РФ, хоць раней заяўлялі, што задумаюцца пра гэта пасля канчатковага прыняцця закона аб пераводзе стрэлак ў суседняй краіне.

«Мы не збіраемся пераходзіць на «зімовы» час так, як Расея. Дарэчы, яна хоча проста перайсці на іншы час і больш не пераводзіць стрэлкі вясной і восенню», - паведамілі карэспандэнту сайта charter97.org у Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны