BE RU EN

Абама і Камароўскі заклікалі павялічыць выдаткі на NАТO ў Еўропе

  • 22.07.2014, 16:25

Прэзідэнты ЗША і Польшчы абмеркавалі канфлікт у Данбасе.

Барак Абама і Браніслаў Камароўскі правялі тэлефонныя перамовы, тэмай якіх таксама стала катастрофа малазійскага «Боінга», паведамляе Deutsche Welle. У размове кіраўнікі дзвюх краін таксама адзначылі важную ролю NАТO ў забеспячэнні бяспекі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

«Барак Абама і Браніслаў Камароўскі падкрэслілі неабходнасць трансатлантычнай салідарнасці ў адказ на трагічнае знішчэнне малазійскага лайнера і спробу Расеі дэстабілізаваць Украіну», - праінфармавалі выданне ў прэс-службе Белага дома.

Лідары ЗША і Польшчы таксама пагадзіліся з важнасцю павелічэння выдаткаў на Паўночнаатлантычны альянс з боку краін-партнёраў.

Стораны абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі саміту NАТО ў Уэльсе.

Нагадаем, раней Літва заяўляла аб неабходнасці ўзмацнення NАТO ва Усходняй Еўропе.

Апошнія навіны